1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Родныя зніклых палітычных і грамадскіх дзеячаў заклікалі сусветныя мас-медыя распаўсюдзіць інфармацыю аб гвалтоўных выкраданнях

3 марта 2006 г.
https://p.dw.com/p/84CT

Родныя зніклых у Беларусі палітычных і грамадскіх дзеячаў звярнуліся да прадстаўнікоў сусветных мас-медыя і праваабарончых арганізацый з заклікам дапамагчы распаўсюдзіць інфармацыю аб глвалтоўных выкраданнях у Беларусі. Нагадаем, 26 студзеня гэтага года на паседжанні Парляментскай Асамблеі Совета Еўропы глава подкамітэта ПАСЕ па правам чалавека Хрыстос Пургурідэс заявіў аб намеры сабраць усю інфармацыю аб знікненні ў Беларусі экс-міністра унутранных справаў Юрыя Захаранкі, віцэ-прем'ера Віктара Ганчара, бізнесоўца Анатоля Красоўскага і журналіста Зміцера Завадскага. Прэзідэнт Беларусі Лукашенка ўчора прадэманстраваў, што не памятае імен зніклых. Падчас выступу на Усебеларускім народным сходзе Лукашэнка крытыкаваў прэзідэнта США Буша за ягоную дэмакратыю, у прыватнасці за тое, что ён прымаў цытуем «двух нашых каких-то женщин, не помню фамилий”. Такова была рэакцыя Лукашэнкі на сустречу Буша з Ірынай Красоўскай і Святланы Завадскай, лідэраў грамадзянскай ініцыятывы «Мы памятаем».