1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Грузінскі ваяж маладафронтаўцаў

4 сентября 2008 г.

Актывісты зарэгистраванага ў Чэхіі “Маладога Фронту” Артур Фінькевіч і Цімафей Дранчук вярнуліся з Грузіі, дзе сустрэліся з лідэрамі палітычных партыяў, парламентарамі, журналістамі.

https://p.dw.com/p/FBHK
Фото: AP

Вынікам візіту стала падпісанне шэрагу пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж "Маладым Фронтам" і ўплывовымі палітычнымі структурамі Грузіі. Падрабязнасці візіту DW-RADIO паведаміў Цімафей Дранчук: "Асноўная мэта нашага візіту была выказаць словы падтрымкі грузінскаму народу не толькі ад імя беларускай моладзі, але ўвогуле ад імя беларускага народу. Відавочна, што наш народ у абсалютнай большасці асуджае вайну наогул і канкрэтна вось гэты канфлікт паміж Грузіяй і Паўднёвай Асеціяй. Мы сустракаліся з кіраўнікамі найбуйнейшай фракцыі грузінскага парламента, віцэ-мэрам Тбілісі Нігаласам Хачарашвілі, з Ляванам Іхваяй – намеснікам кіраўніка дзяржаўнай службы сацыяльнага забеспячэння і культуры горада Тбілісі, а таксама з кіраўніком Нацыянальнага цэнтру па справах дзяцей і моладзі Аўтанзілам Круідзэ.

"Маладым Фронтам" была падпісаная дамова аб супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе з трыма ўплывовымі грузінскімі арганізацыямі – гэта Нацыянальны саюз студэнцкіх арганізацыяў Грузіі, які аб’ядноўвае абсалютна ўсе існуючыя студэнцкія арганізацыі і прафсаюзы, з Медыяцэнтрам “Адкрытая Абхазія” і з Дэпартаментам па справах моладзі гораду Тбілісі. Нашы калегі, з якімі мы падпісвалі пагадненні, насамрэч вельмі зацікаўленыя беларускім пытаннем, нягледзячы на тое, што зараз у Грузіі не тая сітуацыя, калі можна цікавіцца пытаннямі міжнародных зносінаў і міжнародных праблем іншых краінаў".

Па словах Цімафея Дранчука, да візіту беларусаў вялікую цікавасць выказалі грузінскія сродкі масавай інфармацыі. "Была праведзеная прэс-канферэнцыя з нагоды падпісання гэтых пагадненняў, на ёй прысутнічалі ўсе тры існуючыя дзяржаўныя тэлеканалы, радыё "Імедзі", медыяцэнтр "Інтэрпрэс-ньюз", яшчэ шэраг інфармацыйных агенцыяў і СМІ. Гэтая цікаўнасць да прысутнасці беларусаў у Грузіі, да іх рэакцыі на грузінскія падзеі сведчыць пра тое, што грузінскаму народу насамрэч вельмі цікавая сітуацыя ў Беларусі". (гк)