АДС станоўча ставяцца да ініцыятывы "усходняга партнёрства"
3 декабря 2008 г.На паседжанні палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў 3 снежня абмяркоўвалася перспектыва стварэння каардынацыйнай структуры АДС па знейшяй палітыцы. "Калі яшчэ некалькі гадоў назад можна было невялікімі высілкамі перайграваць Міністэрства замежных справаў Беларусі, то сёння сітуацыя каардынальна змянілася, і патрэбная большая прафесіяналізацыя гэтага кірунка дзейнасці", - паведаміў Deutsche Welle дзейны старшыня прэзідыюма палітрады АДС Анатоль Лябедзька.
Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы, па яго словах, плануюць актывізаваць працу ў галіне міжнароднай дзейнасці.
Датычна абмяркоўваемай цяпер у Еўропе ініцыятывы "усходняга партнёрства" Анатоль Лябедзька заўважыў, што АДС "ставіцца да гэтага пазітыўна, а інтэграцыя Беларусі ў тыя ці іншыя праграмы Еўрапейскага Звязу адпавядае нацыянальным інтарэсам і інтарэсам амаль дзесяці мільёнаў грамадзян".
"Калі для нас будуць адукацыйныя праграмы, праграмы, звязаныя з трансфармацыяй эканомікі, памежнага супрацоўніцтва, ад гэтага будзе толькі карысць. І тут мы павінны думаць не толькі і не столькі, як гэта будзе ўмацоўваць ці не ўмацоўваць рэжым - гэта будзе ўмацоўваць Беларусь. Нават праца чыноўнікаў у фармаце сумесных праграм таксама будзе карыснай, бо яны будуць працаваць па іншых правілах", - кажа Анатоль Лябедзька (гк)