26 лютага стартуе новы інфармацыйны праект Еўракамісіі “Акно ў Эўропу”
23 февраля 2006 г.Кіраўніком праекту стане нямецкі холдынг “Media Consulta”. Як паведаміў "Нямецкай хвалі" прадстаўнік холдынгу Гаральд Цулауф, гэта будуць адмысловыя тэле– і радыепраграмы для Беларусі. Праект разлічаны на два гады і на яго выдаткаваныя два мільены еўра. Паводле словаў Цулауфа, ад нядзелі, 26 лютага радыепраграмы “Акно ў Эўропу” можна будзе пачуць штодня ад 9-й да 10-й раніцы паводле менскага часу на хвалях “Еўрапейскага радые для Беларусі”. Перадачы можна будзе таксама чытаць і слухаць у інтэрнэце па адрасе www.belradio.fm. Тэлевізійныя праграмы для Беларусі будзе рыхтаваць каманда расійскага тэлебачання RTVi. Праграма на 30 хвілін будзе выходзіць па нядзелях, у 17 гадзін паводле менскага часу. Праграма будзе паўтарацца з панядзелка па чацвер. Штотыдневыя перадачы можна ўбачыць праз спадарожнік і кабель.