Славакі выдалі аналітычнае выданне пра выбарчыя падзеі ў Беларусі
11 мая 2006 г.Реклама
“Перспектывы дэмакратыі ў Беларусі” (Prospects for Democracy in Belarus) – пад такой назвай у славацкай Браціславе быў выдадзены зборнік артыкулаў, у якім аналізуецца ход і вынікі апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Пазіцыі акадэмічных навукоўцаў, палітолагаў і сацыёлагаў падаюцца разам з развагамі палітыкаў-практыкаў, дыпламатаў, чальцоў міжнародных і няўрадавых арганізацыяў. У кнізе прадстаўленыя артыкулы і беларускіх аўтараў - Алега Манаева, Віталя Сіліцкага, Андрэя Саннікава, Іны Кулей. Уступнае слова да зборніка напісаў Аляксандр Мілінкевіч.
Зпампаваць поўны тэкст зборніка можна тут http://www.boell.de/en/05_world/4201.html