1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Правы чалавека ў Беларусі: агляд падзеяў тыдня

10 декабря 2010 г.

У Бабры арыштаваны вядомы мастак, у Мінску міліцыянты затрымалі лідэра "Маладога фронту", беларускія і замежныя праваабаронцы пачалі збор подпісаў да дзейнага і будучага прэзідэнта Беларусі.

https://p.dw.com/p/QVTf
Символ правосудия - молоток судьи на столе
Фото: picture-alliance/ dpa

У вёсцы Бобр 8 снежня супрацоўнікі міліцыі арыштавалі вядомага мастака Алеся Пушкіна, у Мінску праваахоўнікі затрымалі лідэра "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча, беларускія і замежныя праваабарончыя арганізацыі распачалі збор подпісаў да цяперашняга і будучага кіраўніка дзяржавы з патрабаваннямі выканання правоў і свабод чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

Зварот праваабаронцаў

Логотип IGFM
У Дзень правоў чалавека праваабаронцы звярнуліся да дзейнага і будучага прэзідэнта

У Дзень правоў чалавека, 10 снежня, Беларускі Дом правоў чалавека (Вільня, Літва) сумесна з шэрагам еўрапейскіх праваабарончых і грамадскіх арганізацыяў абвесцілі пра пачатак электроннага збору подпісаў пад зваротам да дзейнага і будучага абранага прэзідэнта Беларусі. Ініцыятарамі праекту сталіся таксама арганізацыі Amnesty International, Libereco, "Маладыя еўрапейскія федэралісты", Civil Rights Defenders, "Фундацыя дамоў правоў чалавека", "Таварыства па правах чалавека ў Беларусі", Ostgruppen, Belarus Watch, People in Need, Codap і "Вольная Беларусь".

Дакумент утрымлівае заклік да выканання Рэспублікай Беларусь правоў, якія ёсць базавым падмуркам функцыянавання сучаснага грамадства. Так, у дакуменце ўтрымліваюцца наступныя прапановы: увядзенне мараторыя і скасаванне смяротнага пакарання, захаванне права ўсіх беларускіх грамадзянаў на свабоду слова, сходаў, аб'яднанняў, СМІ і веравызнання, дазвол на правядзенне мірных дэманстрацыяў, абарона ўдзельнікаў мірных сходаў ад адміністрацыйнага пераследу, забеспячэнне права журналістаў, праваабаронцаў і іншых грамадскіх актывістаў на дзейнасць без пераследу і запалохвання, спрашчэнне працэдуры рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў, скасаванне артыкула 193 прым. Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае турэмнае зняволенне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Белорусская милиция задерживает активиста
На Беларусі зноў пачаліся затрыманні актывістаўФото: AP

Зняволенне мастака

Ва ўласным доме ў вёсцы Бобр (Крупскі раён, Мінская вобласць) супрацоўнікамі праваахоўных органаў затрыманы вядомы мастак і грамадскі дзяяч Алесь Пушкін. Па словах жонкі мастака, за дзень да затрымання ў іх двор прыйшоў сусед, які пачаў брудна лаяцца. У выніку Алесь Пушкін вывеў мужчыну за веснічкі. На наступны дзень высветлілася, што сусед напісаў скаргу ў міліцыю, пасля чаго мастака абвінавацілі ў хуліганстве і асудзілі на трынаццаць сутак адміністратыўнага арышту.

Алесь Пушкін вядомы сваімі палітычнымі перформансамі, якія ён ладзіць напярэдадні важных электаральных кампаніяў. Так у 1999 годзе мастак вывернуў тачку гною на ганку будынку Адміністрацыі прэзідэнта, пасля чаго трапіў у вязніцу на 15 сутак. Яшчэ адзін арышт быў пасля скаргі невядомага рыбака, які нібыта з другога берага ракі чуў, як Пушкін лаяўся матам.

Незалежныя назіральнікі выказваюць занепакоенасць фактам арышту Алеся Пушкіна, бо перад мінулымі выбарамі праз такія надуманыя абвінавачанні за краты траплялі многія дзеячы апазіцыі. На думку праваабаронцаў, і сёлета ўлады пачанаюць выкарыстоўваць дабра напрацаваныя і апрабаваныя сцэнары ўціску ў дачыненні да сваіх апанентаў.

Дмитрий Дашкевич
Зміцер Дашкевіч мяркуе, што з набліжэннем выбараў колькасць затрыманняў павялічыццаФото: DW/Kesner

Затрыманне маладафронтаўца

У той жа дзень, калі быў затрыманы Алесь Пушкін, у беларускай сталіцы супрацоўнікі міліцыі схапілі кіраўніка зарэгістраванага ў Чэхіі "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча. Паводле заяваў міліцыянтаў, у ДАІ нібыта патэлефанавалі нейкія жанчыны, якія, назваўшы нумар машыны, паведамілі, што аўтамабіль, якім кіраваў Зміцер Дашкевіч, нібыта рухаецца неяк нестандартна.

Лідэра маладафронтаўцаў даставілі ў РУУС Першамайскага раёна беларускае сталіцы, дзе спачатку спрабавалі выказаць нейкія прэтэнзіі да правоў кіроўцы, маўляў, дакументы падробленыя. Усе праблемы з гэтымі правамі зніклі, як толькі ў РУУС прыехалі назіральнікі АБСЕ. Тым не менш нават пасля таго, як Змітра Дашкевіча адпусцілі, яго машыну праваахоўнікі пакінулі сабе. Яны сказалі, што мусяць правесці праверку аўтамабіля, ці не знаходзіцца ён ва ўгоне.

Сам малады палітык мяркуе, што колькасць падобных дзеянняў у дачыненні да дзеячоў апазіцыі з набліжэннем дня галасавання будзе толькі павялічвацца.

Аўтар: Артур Смірноў, Вільня
Рэдактар:Уладзімір Дорахаў

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще