1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Правы чалавека: падзеі тыдня

28 августа 2009 г.

У Мінск для вывучэння стану назалежных СМІ прыедзе міжнародная дэлегацыя журналістаў, яшчэ адной апазіцыйнай партыі адмоўлена ў рэгістрацыі, адзін з актывістаў БНФ працягне навучанне за мяжой.

https://p.dw.com/p/JKjN
Бело-красно-белый флаг
Фото: Bymedia

Вярхоўны суд Беларусі адмовіў у задавальненні скаргі заснавальнікаў Партыі свабоды і прагрэсу на рашэнне Міністэрства юстыцыі не рэгістраваць арганізацыю. Суддзя Мікалай Бабкоў палічыў, што Мінюст меў законныя падставы для такога рашэння. У прыватнасці, былі згаданы парушэнне парадку стварэння палітычных партый і непраўдзівасць часткі звестак у пададзеных на рэгістрацыю дакументах.

Старшыня аргкамітэту па стварэнню Партыі свабоды і прагрэсу, экс-дэпутат парламента Уладзімір Навасяд заявіў, што ён і яго паплечнікі "будуць працягваць і далей займацца палітычнай дзейнасцю". У бліжэйшых планах аргкамітэта - падрыхтоўка да ўдзелу ў выбарах у мясцовыя саветы, якія пройдуць у наступным годзе. Нагадайма, што гэта была ўжо чацвёртая адмова Мінюста зарэгістраваць Партыю свабоды і прагрэсу.

Лёсы "палітпрызыўнікоў"

Адзін з лідэраў "Моладзі БНФ" Зміцер Жалезнічэнка, моладзевы актывіст, прызнаны праваабаронцамі палітычным прызыўніком, які месяц таму вярнуўся з войска, стаў навучэнцам Тэхнічнага універсітэту ў Амстэрдаме. Маладзён днямі атрымаў пацвярджэнне аб зачысленні.

Зміцер Жалезнічэнка
Зміцер ЖалезнічэнкаФото: Nikolai Masjuk

Зміцер Жалезнічэнка, студэнт-выдатнік, быў двойчы адлічаны з гомельскага дзяржаўнага універсітэта, як кажуць правааборонцы, па палітычных матывах і тэрмінова адпраўлены ў войска, дзе ён адбываў службу, на знак пратэсту адмовіўшыся прымаць прысягу.

А яшчэ аднаго актывіста "Маладога фронту" Зміцера Федарука пакладуць у Рэспубліканскі вайсковы шпіталь. Рашэнне прынялі лекары Цэнтральнай вайсковай паліклінікі па выніках абследвання маладзёна. Зміцер правядзе ў лякарні не меньш як два тыдні. Гэта будзе ўжо трэцяя шпіталізацыя маладафронтаўца за сем месяцаў, што ён служыць у беларускай арміі.

Зміцера Федарука забралі ў войска ў студзені 2009 году пасля адміністрацыйнага затрымання. Моладзевага актывіста тэрмінова мабілізавалі, не звяртаючы ўвагі на цэлы шэраг медычных супрацьпаказанняў і на тое, што маладфаронтавец быў студэнтам каледжа.

Замежныя журналісты збіраюцца ў Мінск

У верасні ў Мінск плануе прыехаць група прадстаўнікоў міжнародных журналісцкіх і праваабарончых арганізацый.

Візіт мае адбыцца пад эгідай Міжнароднай федэраціі журналістаў, асацыяваным сябрам якой з’яўляецца Беларуская асацыяцыя журналістаў. Мэтаю меркаванага візіту мусіць быць вывучэнне актуальнай сітуацыі са СМІ і свабодай слова ў Беларусі.

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў, Мінск
Рэдактар
: Уладзімір Дорахаў

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще