На падтрымку Аляксандра Казуліна сабрана больш за 10 тысячаў подпісаў
26 апреля 2006 г.Реклама
На падтрымку лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна, які зхнаходзіцца ў следчым ізалятары ў Жодзіне, сабрана больш за 10 тысячаў подпісаў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні партыі, арганізатар пікетаванняў па зборы подпісаў Канстанцін Мароз. Паводле яго словаў, сабраныя подпісы накіроўваюцца пракурору Мінску і ў рэспубліканскую пракуратуру. Канстанцін Мароз адзначыў, што пракуратура дае адказы грамадзянам, што паставілі подпісы на падтрымку Казуліна, але не ўсім, а толькі тым, чые подпісы стаяць першымі ў падпісных аркушах.