1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

"Нашу вясну" не зарэгістравалі

3 марта 2009 г.

Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі праваабарончаму грамадскаму аб’яднанню "Наша вясна", пра што праваабаронцам 3 сакавіка было паведамлена ў пісьмовым выглядзе.

https://p.dw.com/p/H4uG
Фота з архівуФото: BilderBox

Мінюст Беларусі адмовіў у дзяржаўнай рэгістрацыі Правабарончаму грамадскаму аб’яднанню "Наша вясна". 3-га сакавіка кіраўніцтва арганізацыі атрымала адпаведнае пісьмовае ўведамленне. За рэгістрацыю "Нашай вясны" выступілі вядомыя грамадскія дзеячы, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый.

Надуманая адмова

Як адзначыў у інтэрв’ю Deutsche Welle віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (МФПЧ), кіраўнік "Нашай вясны" Алесь Бяляцкі, Мінюст выставіў 12 прычын адмовы ў рэістрацыі арганізацыі, але ўсе яны не вытрымліваюць крытыкі, і большасць з іх не будзе прызнаная судом.

Напрыклад, паводле Бяляцкага, чыноўнікі Міністэрства юстыцыі як загану называюць той факт, што пэўная колькасць людзей, якія падавалі дакументы на рэгістрацыю, прыцягваліся да адміністратыўнай адказнасці і таму, маўляў, не маюць права быць заснавальнікамі правабарончай арганізацыі. Таксама былі прэтэнзіі наконт таго, колькі людзей маглі сабрацца ў памяшканні сядзібы Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дзе адбываўся ўстаноўчы сход "Нашай вясны". Быццам бы, памяшканне было вельмі малое, "і людзям там быдо не надта зручна і ўтульна".

Палітычнае рашэнне

Алесь Бяляцкі лічыць рашэнне Мінюста палітычным, тым больш што яно прымалася на калегіі Міністэрства юстыцыі, а не асобным яго чыноўнікам. "На жаль, беларускія ўлады не гатовыя на сённяшні момант мірыцца з тым, што ў краіне могуць узнікнуць незалежныя дэмакратычныя няўрадавыя арганізацыі, якія займаюць актыўную пазіцыю", - зазначыў Алесь Бяляцкі.

Па словах правабаронцы, найбліжэйшым часам рашэнне Мінюста аб нерэгістрацыі "Нашай вясны" будзе абскарджана ў Вярхоўны суд Беларусі, а кіраўніцтва арганізацыі зараз абмяркоўвае магчымасць правядзення яшчэ аднаго ўстаноўчага сходу і новага падацця дакументаў у Міністэрства юстыцыі, каб працэс рэгістрацыі аб’яднання не спыніўся. (ГК/ВЗ)

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме