Міністр замежных справаў Швецыі заклапочаная беларускай сытуацыяй
Реклама
Міністр замежных справаў Швецыі, Лайла Фрэйвалдс, глыбока заклапочаная палітычным ціскам і пагаршэннем стану з правамі чалавека ў Беларусі. У сувязі з маючымі адбыцца презідэнцкімі выбарамі ў Беларусі шведская грамадскасць збіраецца перыядычна выказваць сваю салідарнасьць з дэмакратычным рухам у гэтай краіне. Прыкладна праз месяц у цэнтры Стагкольма пройдзе чарговая, другая па ліку, масавая акцыя ў падтрымку правоў чалавека ў Беларусі. Першая дэманстрацыя, у якой ўзялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх партыяў у шведскім парламенце, адбылася 16 студзеня. Трэцюю акцыю салідарнасці шведы маюць намер правесці ў сакавіку.