1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Міжнародная федэрацыя працаўнікоў хімічнай прамысловасці абараняе першасную прафсаюзную арганізацыю аб’яднання “Гродна Азот”

https://p.dw.com/p/7oBP

Генеральны сакратар Міжнароднай Федэрацыі прафзвязаў працаўнікоў хімічнай прамысловасці, энергетыкі, гарнякоў і рознарабочых ад імя 20 мільёнаў сябраў з 122 краінаў свету звярнуўся да генеральнага дырэктара ААТ «Гродна Азот» з лістом на абарону першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафзвязу. Нагадайма, што ў выніку кампаніі запалохвання, праводжанай адміністрацыяй прадпрыемства з мэтаю прымусіць працаўнікоў выйсці з незалежнага прафзвязу, пярвічка БНП скарацілася на траціну. Галава Федэрацыі Фрэд Хігс заявіў, што гэтая абуральная практыка ўяўляе сабою грубае парушэнне асноўных правоў працоўных і правоў чалавека, замацаваных у ключавых Канвенцыях МАП і ААН. Хігс нагадаў кіраўніцтву «Гродна Азот» пра намер Еўракамісіі выключыць Беларусь з Генеральнай сістэмы прэферэнцыяў Еўразвязу ў выпадку, калі ўрад Беларусі зробіць недастатковыя захады для сапраўднага гарантавання правоў прафзвязаў.