1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Магілеўскія студэнты-“каліноўцы” не збіраюцца вяртацца на радзіму?

7 января 2009 г.

Навагоднія святы – пара зімовых вакацыяў для студэнтаў, у тым ліку і тых, што вымушаныя працягваць навучанне ў Еўропе з-за палітычнага пераследу. Аднак у гэтыі раз моладзь не спяшалася на радзіму наведваць сваякоў.

https://p.dw.com/p/GTXf
Студенты во время акции протеста на Октябрьской площади Минска
Студэнты пад час акціі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы МінскаФото: AP

Упершыню за ўвесь час існавання праграмы дапамогі рэпрэсаваным "Салідарнасць" магілеўцы зразумелі, што большасць студэнтаў-"каліноўцаў" на радзіму не вернецца. Амаль усе яны правялі святочныя выходныя ў Еўропе. Выключэннем стаў Аляксей Века, які прыехаў на свае першыя еўрапейскія вакацыі. У Чэхіі ён вывучаецца ўсяго паўгады. Новыя магчымасці, кажа юнак, цалкам змяняюць жыцце і светапогляд моладзі, і сваіх калегаў, якія не звяртаюцца на радзіму, ён цалкам разумее. Паводле Векі, беларускія рэаліі зараз не патрабуюць людзей з еўрапейскім узроўнем адукацыі, еўрапейскім дыпломам і складам розуму, людзей, якія могуць аналітычна разважаць.

Хто з’ехаў - не шкадуе

Аляксей Века, па словах яго настаўнікаў, з’яўляецца тым інтэлектуальным патэнцыялам, які губляе Беларусь з-за палітычных чыннікаў.

У мінулым годзе грамадскі актывіст атрымаў дыплом трэцяй ступені на міжнароднай алімпіядзе па геаграфіі ў Тунісе. Гэта давала яму права паступіць у БДУ без іспытаў, але калі з’явілася магчымасць працягваць адукацыю ў Еўропе, юнак адразу ж пагадзіўся, аб чым не шкадуе. Века ўпэўнены, што ў Беларусі, у тым жа Мінску, не атрымаў бы такі ўзровень адукацыі. Ён таксама адзначае, что ў Еўропе вучаць мысліць аналітычна, там не мае значэння, колькі ты ведаеш розных датаў, галоўнае - як ты можаш свае веды скарыстаць.

Wahlen Weißrussland Reaktionen in Minsk
Фото: AP

Аляксей кажа, што нават і не разлічваў на тыя магчымасці, якія з’явіліся ў яго пасля атрымання дазволу на пражыванне ў Чэхіі. Напрыклад, адкрытасць Еўропы падштурхнула яго проста дзеля інтарэсу паехаць да хаты праз Амстэрдам.

Вытрымліваюць не ўсе

Аднак далёка не ўсе камфортна адчуваюць сябе ў новых умовах. Іван вярнуўся з Польшчы пасля году навучання па праграме імя Кастуся Каліноўскага. Цяпер ён - студэнт адной з магілеўскіх ВНУ.

Іван пагаджаецца, што датычна якасці навучання Еўропа - гэта вельмі добра, але пачуцце адзіноты не дазволіла яму там застацца. Ён вучыўся ў Торуні, але не вытрымаў - беларусаў параскідалі па розных гарадах, чулася адарванасць ад звыклай атмасферы, ад сяброў. Апынуўшыся з галавой у польскім менталітэце, юнак проста не змог яго ўспрыняць.

Па заканчэнні вучобы – Еўропа як магчымасць

Але тыя, хто вытрымаў, глядзяць у жыцце з аптымізмам. Яшчэ паўгады таму Аляксей сцвярджаў, што абавязкова вернецца на радзіму, аднак аднаго семетра хапіла, каб юнак цалкам змяніў свае планы.

Па заканчэнні вучобы ў Чэхіі ён збіраецца працягваць навучанне, магчыма паспрабуе паступіць ў магістратуру ў якой-небудзь іншай еўрапейскай краіне. А пазней хацеў бы атрымаць еўрапейскі натуральны досьвед працы.

У 2008 годзе колькасць магілеўцаў, якія вучацца ў Чэхіі вырасла ўдвая. На чарзе ад’езд яшчэ двух былых студэнтаў. Мяркуецца, што яны адправяцца ў Прагу на пачатку другога семестру. Як жартуюць хлопцы, у Чэхіі хутка з’явіцца невялічкая магілеўская дыяспара. Але, як вядома, у кожным жарце есць частка праўды.

Аляксандар Буракоў

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще