Літоўскія парламентары не атрымалі беларускіх візаў
26 апреля 2006 г.Беларускія ўлады не дазволілі прыехаць у краіну тром літоўскім парламентарам – прадстаўнікам кіруючай фракцыі Скірмантасу Пабедзінскасу і Альгірдасу Палецкісу, а таксама Аўдронісу Ажубалісу, рэпрэзентанту парламенцкай апазіцыі і сябру парламенцкай групы “За дэмакратычную Беларусь”. Інфармацыйнае агенцтва "Дэльфі" паведаміла, што дэпутаты звярнуліся па візы ў амбасаду Беларусі ў Літве загадзя, два тыдні таму, але дасюль не мелі аніякага адказу. Толькі раніцай у сераду, перад самым планаваным ад`ездам, яны атрымалі паведамленне амбасады Беларусі, што ім не дазволяць прыехаць у краіну. Літоўскія дэпутаты меліся браць удзел у афіцыйных мітынгах і мерапрыемствах, а таксама ў амбасадзе Літвы ў Мінску сустрэцца з літоўцамі, якія жывуць у Беларусі.