1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Каля 100 ўдзельнікаў акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы Мінску папрасілі палітычнага прытулку ва Украіне

15 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8TaL

Каля ста ўдзельнікаў акцыяў пратэсту, што адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у Мінску, просяць прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанку прадаставіць ім палітычны прытулак ва Украіне. Пра гэта на прэсавай канферэнцыі ў Кіеве паведаміў адзін з удзельнікаў акцыяў пратэсту Мікалай Ільін. Апрача таго, 15 траўня ў кіеўскім Доме пісьменніка абаронцы мінскага намётавага гарадку абнародавалі адкрыты ліст да ўкраінскага прэзідэнта. У прыватнасці, беларускія апазіцыянеры просяць Віктара Юшчанку паставіць перад еўрапейскімі лідэрамі пытанне пра недапушчэнне анэксіі Беларусі Расійскай Федэрацыяй напярэдадні саміту “Вялікай Васьмёркі” у Санкт-Пецярбурзе.