Віцебскія школьнікі былі змушаныя дасылаць “валянцінкі” кіраўнікам дзяржавы
15 февраля 2006 г.Реклама
Віцебскім школьнікам загадалі рабіць “валянцінкі” для цяперашняга кіраўніка дзяржавы ды нaбліжаных да яго асобаў. У некаторыя школы дасланыя спісы асобаў, якім вучні мусяць адрасаваць выразаныя з паперы “сардэчкі”, у іншых навучальных установах дзецям загадана расфарбаваць “валянцінкі” ў колеры дзяржаўнага сцягу ды напісаць на іх “За Беларусь!” Вучні віцебскай гімназіі №1 мусілі 14 лютага да пачатку заняткаў здаць класовым кіраўнікам самаробныя “валянцінкі”. Якім чынам паштоўкі, адрасаваныя дзяржаўным кіраўнікам, сталічным артыстам і спартоўцам, мусяць трапіць у рукі апошніх, і ці трапяць туды ўвогуле, віцебскім вучнёўцам не патлумачылі.