1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Вярхоўны суд Беларусі адклаў вырашэнне пытання пра закрыццё Саюзу беларускіх пісьменнікаў

13 апреля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8GKr

Сёння Вярхоўны суд Беларусі адклаў разгляд зыску Міністэрства юстыцыі па зліквідаванні Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Мінюст паведаміў, што зыск быў пададзены «з прычыны дапушчаных арганізацыяй парушэнняў закону аб палітычных партыях і грамадскіх аб'яднаннях». Парушэннямі міністэрства называе адсутнасць арыгіналу статуту, няправільна аформленая пячатка, герб “Пагоня” на шыльдзе СБП, а таксама правядзенне ў будынку Дому літаратара з'езду Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, якую ачольвае Аляксандр Казулін. Чальцы Саюзу беларускіх пісьменнікаў перакананыя, што зыск Мін’юсту выгадны новастворанаму афіцыйнаму Саюзу пісьменнікаў Беларусі на чале з Мікалаем Чаргінцом. Падтрымаць кіраўніцтва Саюзу ў суд прыйшлі вядомыя літаратары — Валянцін Тарас, Анатоль Вярцінскі, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў, рэжісёр Ўладзімір Колас і многія іншыя.