Беларускія "зялёныя" інтэграваліся ў Еўропу
17 октября 2008 г.Падрабязнасці Deutsche Welle паведаміў старшыня Беларускай партыі “Зялёныя” Алег Новікаў.
“Еўрапейская партыя "зялёных" з’яўляецца самай буйной канфедэрацыяй "зялёных" і экалагічных партыяў у Еўропе. Для нас гэта вялікая перамога, паколькі гэта ўзмацняе нашы пазіцыі ў Беларусі і дазваляе нам лепш развіваць кантакты з нашымі саюзнікамі ў іншых краінах Еўропы".
Дадатковы сродак інфармаваць Еўропу
Алег Новікаў патлумачыў, што паколькі Еўрапейская партыя зялёных прадстаўлена ў Еўрапарламенце і мае трэцюю па колькасці дэпутатаў групу, то гэта дае беларускім "зялёным" дадатковы сродак даносіць інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі да кіраўніцтва Еўрапейскага Звязу.
"Мы шлі да гэтага паўтара-два гады, - кажа старшыня Беларускай партыі “Зялёныя”. - Гэта была на першым этапе адна з галоўных тактычных задач партыі для мяне пасля таго, як я быў абраны на пасаду старшыні, і зараз мы будзем думаць над новымі тактычнымі задачамі, бо “зялёныя” займаюцца таксама правамі меньшасцяў, грамадзянскай супольнасці".
"Зялёныя" каштоўнасці
"Для нас вельмі важная праблема антыфашызма, праблема антымілітарызма. У прыватнасці, ідэя размяшчэння ў Беларусі расійскай зброі новага пакалення ў нас выклікае негатыўнае стаўленне, і мы будзем з польскімі "зялёнымі" рабіць сумесную акцыю ў лістападзе, паспрабуем зрабіць вялікі канцэрт у Варшаве супраць размяшчэння ў Польшчы амерыканкіх ракет і, адпаведна, у Беларусі расійскіх”, - распавядае Алег Новікаў.
Еўрапейская партыя "зялёных" была заснаваная ў 1984 годзе, яна з’яўляецца галоўным каардынуючым органам еўрапейскіх экалагічных партыяў. Асноўнымі прынцыпамі ЕПЗ з’яўляюцца экалогія, сацыяльная справядлівасць, дэмакратыя, талерантнасць. Прадстаўнікі ЕПЗ уваходзяць у структуры Еўразвязу, адказныя за стасункі з Беларуссю. Так, нямецкі дэпутат Элізабэт Шродтэр ачольвае камісію па пытаннях Беларусі пры Еўрапейскім парламенце. (гк)